viasna on patreon

Фотафакт: у Салігорску патрабуюць свабоду для палітвязняў

2014 2014-06-28T19:18:33+0300 2014-06-28T19:18:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-svabodu-palitv-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На вуліцах беларускай сталіцы шахцёраў з’явіліся інфармацыйныя матэрыялы з заклікамі вызваліць палітычных зняволенных. Акцыю правялі моладзевыя актывісты мясцовага праваабарончага руху.

Улёткі з прозвішчамі сямі палітвязняў з’явіліся на вуліцах гораду. Па словах актывістаў, нагодай для акцыі стала доўгачаканае вызваленне з-за кратаў вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. “Гэта найлепшая падзея за апошнія некалькі гадоў няўхільнага пагаршэння сістуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, аднак мы палічылі неабходным нагадаць жыхарам горада, што за кратамі застаецца яшчэ сем чалавек, якія дагэтуль знаходзяцца ў зняволенні праз свае палітычныя погляды і іх актыўнае адстойванне,” - кажуць маладзёны.

Акцыя прайшла без затрыманняў і іншых эксцэсаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства