Савет ААН па правах чалавека працягнуў мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі

2014 2014-06-28T16:24:55+0300 2014-06-28T16:24:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harasti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Хараcці

Міклаш Хараcці

27 чэрвеня ў Жэневе дэлегаты 26-й сесіі Савета ААН па правах чалавека прынялі рашэнне працягнуць мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі, паведаміў Цэнтр навін ААН.
«Савет пастанаўляе працягнуць на адзін год мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць Спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Савету па правах чалавека на яго дваццаць дзевятай сесіі і Генеральнай Асамблеі на яе сямідзесятай сесіі», - гаворыцца ў рэзалюцыі пад назвай «Сітуацыя ў галіне правоў чалавека ў Беларусі». Яе падтрымалі 24 дэлегацыі. Сем членаў Савета выступілі супраць і 16 - устрымаліся.
У рэзалюцыі выказваецца глыбокая занепакоенасць у сувязі "з працягам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі». Аўтары рэзалюцыі падкрэслілі, што гэтыя парушэнні «носяць сістэмны і сістэматычны характар​​». Яны звярнулі ўвагу на ўжыванне катаванняў у беларускіх турмах. У дакуменце гаворыцца аб адсутнасці «рэакцыі ўрада Беларусі на выпадкі гвалтоўных знікненняў палітычных апанентаў», беспакаранасці асоб, якія парушаюць правы чалавека, аб парушэннях працоўных правоў, няўдзеле апазіцыйных палітычных партый у працы парламента».
Рэзалюцыя настойліва заклікае ўрад правесці выбарчую рэформу, усеабдымную рэформу сектара правасуддзя.
Нагадаем, што Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі прызначаны Міклаш Харашці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international