У Беларусі — чарговая крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (дакумент)

2014 2014-06-27T10:19:14+0300 2014-06-27T12:19:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sadouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Садоўская

Кацярына Садоўская

Яе фігуранткай стала 68-гадовая пенсіянерка, былая палітзняволеная Кацярына Садоўская.

Як паведамляе charter97.org, Садоўская атрымала пастанову аб крымінальнай справе супраць яе 26 чэрвеня.  Справу за абразу кіраўніка Беларусі пачаў Следчы камітэт.

Нагодай стаў выпадак 28 красавіка 2014 года, калі ішлі прэвентыўныя затрыманні перад чэмпіянатам свету па хакеі. Тады быў затрыманы і асуджаны экс-палітвязень Аляксандр Францкевіч, і Садоўская напісала ў кнізе заўваг Савецкага суда Мінска: "Да якога часу суддзі будуць выконваць злачынныя ўказанні псіхічна хворага грамадзяніна Лукашэнкі?".

Дарэчы, у 2006 годзе Садоўская ўжо была асуджаная за абразу кіраўніка Беларусі. За паўторную абразу ёй можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

"Еўрапейская радыё".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international