З-за прыезду ў Чачэрскі раён прэзідэнта ў навакольных вёсках - «ваеннае становішча»

2014 2014-06-26T12:57:29+0300 2014-06-26T12:57:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahova-president.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 чэрвеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведвае Чачэрскі раён, а менавіта вёску Отар, дзе «азнаёміцца з развіццём жывёлагадоўлі рэгіёну», згодна афіцыйнаму паведамленню. Выпадковым назіральнікам, а потым – і закладнікам дадзенай гістарычнай падзеі стаў жыхар Гомеля Зміцер Карпенка. Якраз у гэтыя дні ён паехаў у госці да сяброў, якія жывуць у суседняй з Отарам вёсцы. «Учора тут што рабілася ў раёне каля вёскі Отара – не апісаць словамі: мноства тэхнікі, людзей, усё прыводзілі ў парадак, асабліва ферму ў Отары, фарбавалі, мылі, бялілі. Мясцовыя казалі, што ўвесь райвыканкам працаваў на падрыхтоўцы фермы да прыезду высокага госця. Сёння ж, 26 чэрвеня, з ранку – абсалютная цішыня ў Отары і суседніх вёсках. Дарогі перакрылі, людзей на вуліцах няма, толькі стаяць нейкія людзі ў чорным, без апазнавальных знакаў і ўсіх правяраюць, аўтамабілі не ездзяць», - адзначыў жыхар Гомеля.

Ён ішоў па шашы, таму што спрабаваў выехаць з Чачэрскага раёна аўтаспынам. «Мяне ўжо некалькі разоў спынялі нейкія людзі ў чорным, два разы поўнасцю абшуквалі», - дадаў Зміцер Карпенка. Па яго словах, ачапленне – усюды, куды кінеш вокам. На шашы яго спынілі яшчэ і супрацоўнікі ДАІ, якія таксама правялі пільны дагляд рэчаў і сказалі, што «хадзіць тут нельга».

Дарэчы, зараз з ім знікла тэлефонная сувязь. Не выключана, што падарожніка затрымалі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international