Студэнт судзіцца з адміністрацыяй Акадэміі кіраваньня

2007 2007-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння, 21 чэрвеня, у 16.00 у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска (вул. Сямашкі, 33) адбудзецца першая сустрэча бакоў судовага працэсу, які быў распачаты па зыску сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Юрася Алейніка да адміністрацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Размова зыскоўца (Юрася Алейніка) і адказчыка (Акадэміі кіравання) адбудзецца ў прысутнасці суддзі Соф’і Пракаповіч. Падчас сустрэчы будзе ўдакладнена пазіцыя бакоў, прызначаны час судовага паседжання і іншыя працэсуальныя моманты. Каля будынку суда збяруцца сябры і знаёмыя Юрася Алейніка, якія заклікаюць журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да іх.

Нагадаем, студэнт-выдатнік 4-га курса факультэта эканомікі Юрась Алейнік быў адлічаны з названай навучальнай установы 16 траўня. Фармальнай прычынай для адлічэння сталі “парушэнні вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку”. Сам Юрась лічыць, што адлічэнне звязана з яго актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

4 чэрвеня адлічаны студэнт падаў зыскавую заяву ў суд Кастрычніцкага раёна на сваю навучальную ўстанову. Ён сцвярджае, што парушаныя яго канстытуцыйныя правы, і яго дыскрымінуюць па палітычных матывах. Адміністрацыя Акадэміі кіравання не згодная з гэтымі абвінавачваннямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international