Пан Гі Мун нагадаў Беларусі пра Дэклярацыю правоў чалавека

2007 2007-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што нягледзячы на скасаваньне мандатаў спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы, гэтыя краіны ня вызваленыя ад абавязаньняў паважаць Дэклярацыю правоў чалавека.

Паводле Пан Гі Муна, ніводная краіна – малая ці вялікая – не пазьбегне назіраньня за сытуацыяй з правамі чалавека. Пан Гі Мун вітаў рашэньне сяброў Рады ААН стварыць унівэрсальны мэханізм з дапамогай якога ва ўсіх 192 краінах ААН будзе праводзіцца рэгулярны маніторынг.

Заяву Пан Гі Муна агучыла прэсавы сакратар ААН Мішэль Мантас.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства