Мікашэвічы: Леанід Дубаносаў вызвалены без складання пратаколу

2014 2014-06-25T22:52:01+0300 2014-06-25T22:52:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-leanid-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

У першай палове дня 25 чэрвеня ў Мікашэвічах ва ўласным доме быў затрыманы актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў. Прычынай затрымання супрацоўнікі міліцыі назвалі лаянку матам і даставілі Леаніда ў мясцовае аддзяленне.

У кабінеце маёр крымінальнага вышуку (бо ў такі кабінет завялі Дубаносава) лагодна прапанаваў вады Дубаносаву, паводзіў сябе ветліва. У час затрымання актывіста яму паступіла некалькі званкоў ад журналістаў. Такія ж званкі паступалі і ў дзяжурную частку, дзе не ведалі, як каментаваць сітуацыю. Маёр прапанаваў Леаніду змову, што складзе пратакол за лаянку, але ў суд не накіруе, нібы таму, што Дубаносаў выбачыўся. Але актывіст на змову не пайшоў. Тады маёр перадумаў складаць пратакол, адзначыўшы, што лаянка яму падалася, “толькі, каб  у прэсе больш нічога не было”.

Праз паўгадзіны пасля затрымання Леанід Дубаносаў быў вызвалены без складання пратакола. У знак кампенсацыі актывіста дадому адправілі на службовай машыне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international