Вялікабрытанія вітае вызваленне Алеся Бяляцкага і заклікае вызваліць астатніх беларускіх палітзняволеных

2014 2014-06-25T15:10:38+0300 2014-06-25T15:10:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lidington.jpg
Міністр па справах Еўропы Вялікабрытаніі Дэвід Лідынгтан

Міністр па справах Еўропы Вялікабрытаніі Дэвід Лідынгтан

Міністр па справах Еўропы Вялікабрытаніі Дэвід Лідынгтан вітае вызваленне праваабаронцы Алеся Бяляцкага і заклікае ўлады Беларусі вызваліць астатніх палітычных зняволеных.

"Я рады чуць, што беларускія ўлады выпусцілі Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончай арганізацыі "Вясна". Я рады, што пасля трох гадоў у турме ён цяпер вярнуўся да сваёй сям'і", — гаворыцца ў апублікаванай 24 чэрвеня заяве Лідынгтана.

Пры гэтым брытанскі міністр "настойліва заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх астатніх палітзняволеных і цалкам аднавіць іх у грамадзянскіх і палітычных правах". "Вялікабрытанія будзе працягваць ціск на беларукі ўрад з тым, каб ён паляпшаў сітуацыю з правамі чалавека", — падкрэслівае Лідынгтан.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, лідар закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі правёў за кратамі 1.050 дзён і выйшаў на волю 21 чэрвеня па амністыі. Ён быў арыштаваны ў жніўні 2011 года і прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры.

Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо праваабарончы цэнтр "Вясна" працуе нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што ўрон, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, быў поўнасцю кампенсаваны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян. Праваабаронца, прызнаны вязнем сумлення, адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска (Магілёўская вобласць). У 2012 годзе, а таксама 2013-м і 2014-м Бяляцкі вылучаўся прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру.

Вызваленне Алеся Бяляцкага прывіталі Еўрасаюз, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international