У Сьветлагорску рыхтуецца пікет супраць адмены сацыяльных гарантыяў

2007 2007-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Сьветлагорску група грамадзянаў падала ў райвыканкам заяву на правядзеньне пікету. Мэта пікету, паводле заявы, – выразіць пратэст супраць плянуемай адмены сацыяльных гарантыяў для інвалідаў, вэтэранаў вайны і працы, дзяцей, студэнтаў і школьнікаў. Правесьці пікет мяркуецца 8 ліпеня з 16 да 19 гадзінаў у цэнтры гораду.

Як паведамляе Асамблея НДА, арганізатары пікету, у асноўным – пэнсіянэры, у сваёй заяве просяць раённы выканаўчы камітэт дазволіць правесьці масавае мерапрыемства ў форму пікету. Месцам для пікету актыўныя грамадзяне абралі пляцоўку каля гарадзкога цэнтру культуры. Менавіта тут у выходныя дні бывае шмат людзей.

У заяве адзначаецца, што арганізатары пікету бяруць на сябе абавязацельства ў забесьпячэньні грамадзкага парадку і бясьпекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства. Ініцыятары пікету абавязуюцца выконваць і іншыя патрабаваньні, якія прадугледжаныя законам аб масавых мерапрыемствах: назіраць за станам здароўя ўдзельнікаў пікету і пры неабходнасці інфармаваць мэдыцынскія ўстановы, а таксама арганізаваць прыборку тэрыторыі пасьля правядзеньня пікету.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international