У Мікашэвічах затрымалі Леаніда Дубаносава

2014 2014-06-25T12:07:30+0300 2014-06-25T12:07:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-granit.jpg
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

Мікашэвіцкага актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу Леаніда Дубаносава затрымалі міліцыянты і даставілі ў мясцовы аддзел міліцыі. Пра гэта Свабодзе паведаміў паплечнік спадара Дубаносава па прафсаюзе Алег Стахаевіч:

«Ён патэлефанаваў мне і сказаў, што ў дзяжурнай машыне едзе. Сказаў, што забралі зь ягонага прыватнага дому, калі ён там працаваў, без тлумачэньня прычынаў, а на пытаньне, за што забіраюць, сказалі — за тое, што „матам сварысься“. Ён проста працаваў у сябе дома, быў у працоўнай вопратцы, так і забралі. Я ў яго папытаў, хто забраў, ён адказаў, што два міліцыянты — адзін па форме, другі ў цывільным. Той, што па форме, — маёр. Прозьвішчы свае яны называць адмовіліся. Адказалі, што, маўляў, мы за рулём, таму ня можам называць табе прозьвішча...»

Алег Стахаевіч тэлефанаваў жонцы Леаніда Дубаносава, якая толькі ў вакно і пасьпела заўважыць, што мужа забірае міліцыя.

Дзяжурны Мікашэвіцкага аддзелу міліцыі пацьвердзіў Свабодзе, што Леанід Дубаносаў дастаўлены ў пастарунак. На пытаньне, за што яго затрымалі, ён адказаў:

«Я не магу вам сказаць. Я не валодаю такой інфармацыяй. Зь ім працуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку...»

Алег Стахаевіч кажа, што зьвязвае затрыманьне Леаніда Дубаносава перадусім зь ягоным удзелам у незалежным прафсаюзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international