«Рэспубліка» абяцае не друкаваць правакацыйных матэрыялаў

2007 2007-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Урадавая газета «Рэспубліка» папрасіла прабачэння за свае нядаўнія публікацыі, прысвечаныя памерламу Папе рымскаму Яну Паўлу II і Каталіцкаму Касцёлу.

Нагадаем, у нумары ад 15 чэрвеня «Рэспублікі» быў надрукаваны артыкул Антона Андрэенкі пад загалоўкам «Новые крестоносцы». У ім зневажаўся Каталіцкі Касцёл і Ян Павел II, якога аўтар публікацыі абвінаваціў у сувязях з заходнімі спецслужбамі і «д’ябальскіх акцыях».

У тым жа нумары быў змешчаны артыкул «Кардинал остался удовлетворен». Саюз палякаў у Беларусі запатрабаваў у Генпракуратуры прыцягнуць да адказнасці аўтара і галоўнага рэдактара газеты. Аднак рэдакцыя вырашыла не даводзіць справу да суда.

У сённяшнім нумары выдання змешчана рэдакцыйная заява. У ёй падкрэсліваецца, што пазіцыя аўтара «не адлюстроўвае ні пазіцыі ўрада Рэспублікі Беларусь... ні іншых афіцыйных асоб ці калектыву рэдакцыі».

«Рэспубліка» прынесла прабачэнні чытачам, вернікам і іерархам Каталіцкага Касцёла ды паабяцала ў далейшым такіх правакацыйных матэрыялаў не друкаваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international