Мэр Парыжа: Вызваленне Алеся Бяляцкага - новы крок на шляху да свабоды выказвання і дэмакратыі ў свеце

2014 2014-06-25T11:47:06+0300 2014-12-10T10:06:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anna_idalgo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анна Ідальга, Мэр Парыжа

Анна Ідальга, Мэр Парыжа

Прэс-рэліз спадарыні Анны Ідальга, Мэра Парыжа, з нагоды вызвалення Алеся Бяляцкага

23/06/2014

З вялікай радасцю даведалася я аб вызваленні Алеся Бяляцкага, Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа, старшыні ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDH (Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека).

Вядомы абаронца правоў і свабод чалавека, Алесь Бяляцкі быў прысуджаны 24 Лістападзе 2011 года, у выніку несправядлівага суда, да чатырох з паловай гадоў зняволення. Яго вызваленне, пасля трох гадоў няволі, - новы крок на шляху да свабоды выказвання і дэмакратыі ў свеце.

Я хацела б яшчэ раз выказаць салідарнасць горада Парыжа з усімі жанчынамі і мужчынамі, які штодня змагаюцца за абарону асноўных правоў. Каб прадэманстраваць нашу салідарнасць з іх барацьбой, мы бліжэйшымі днямі абновім партрэт Алеся Бяляцкага, вывешаны на мэрыі 11-й акругі горада Парыжа (плошча Леона Блюма), дадаўшы да яго цудоўнае слова СВАБОДА!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international