Магілёў: цэнтр дзіцячай творчасці пакуль застаецца ў будынку царквы

2014 2014-06-25T11:46:30+0300 2014-06-25T11:46:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-kanstancin-carkva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваслаўныя вернікі хацелі вярнуць яго сабе і размясціць у ім царкву. Пад адпаведным зваротам да мясцовых уладаў і працоўнага калектыва “Цэнтра тэхнічнай творчасці” калектыўна звярнулася каля 1 500 чалавек.

23 чэрвеня адбылася сустрэча з удзелам прадстаўнікоў аблвыканкама, праваслаўнай царквы, кіраўніцтва цэнтра, а таксама бацькоў гадаванцаў, дзе ўсебакова было абмеркавана ўзніклае пытанне.

Да жадання вернікаў вярнуць сабе будынак былой Канстанцінаўскай царквы мясцовыя ўлады аднесліся з разуменнем. Яны прапанавалі размясціць кружкі і секцыі ў іншых месцах горада. У гэтым чыноўнікі ўгледзелі магчымасць аптымізацыі творчага і адукацыйнага працэса.

Аднак гэтая пазіцыя не задаволіла бацькоў, якія ўбачылі ў гэтым жаданне знішчыць цэнтр як установу, так і яго калектыў, які выхаваў не адно пакаленне зацікаўленых тэхнікай дзяцей. Тым не менш самі бацькі не супраць таго, каб памяшканне былой царквы было вернута вернікам. У замен яны прасілі прадаставіць іншае адэкватнае месца, дзе бы размяшчаліся адначасова ўсе кружкі, а не былі раскіданы па ўсяму гораду.

Пасля амаль гадзіннага абмеркавання пытання начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў заявіў, што, улічваючы думку бацькоў, будынак застанецца цэнтрам тэхнічнай творчасці. У той жа самы час пытанне аб перадачы будынка царкве застаецца адкрытым.

Трэба адзначыць, што ў сваёй заяве праваслаўныя вернікі не ўтрымаліся ад крытыкі Захада і абвінавацілі яго ў бязбожжы і вычварэнстве, якое яно хочуць сілай навязаць беларусам. Тым часам, па іх сцвярджэнні, зараз адбываецца адраджэнне хрысціянскай веры, калі вернікам вяртаецца царкоўная маёмасць і тыя, хто перашкаджае гэтым працэсам, у тым ліку і супрацоўнікі “Цэнтра тэхнічнай творчасці”, з’яўляюцца богаборцамі.

Храм у гонар Канстанціна і Алены быў пабудавана да рэвалюцыі і быў царквою ваенных святароў. Таксама гэтая царква вядомая як Канстанцінаўская. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international