Магілёўскі праваабарончы цэнтр можа пазбавіцца юрыдычнага адрасу

2014 2014-06-24T18:52:15+0300 2014-06-24T18:52:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraucanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар ААТ “Пропоша-ТС”, які яго прадаставіў, адмаўляецца ўносіць праўкі ў дамову бясплатнага карыстання.

Прычына заключаецца ў тым, што пасля таго, як ён прадаставіў памяшканне пад юрыдычны адрас Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру, на яго пачаўся ціск з боку мясцовай улады. Да яго прыйшоў чалавек, які пачаў пагражаць праверкамі з боку разнастайных дзяржаўных служб, сярод якіх Міністэрства надзвычайных сітуацый (МНС), міліцыя, падаткавая інспекцыя і санітарна-эпідэміялагічная служба, калі не будзе разторгнута дамова з МПЦ. У той жа самы дзень яму патэлефанаваў прадстаўнік МНС і паведаміў, што заўтра ён прыйдзе, каб здзейсніць праверку.

Раней Магілёўскае абласное ўпраўленне юстыцый паведаміла, што дамова паміж Магілёўскім праваабарончым цэнтрам і ААТ “Пропоша-ТС” заключана з парушэннем: пазначаная плошча памяшкання, якое арганізацыя прадаставіла па дамове бясплатнага карыстання, недакладная, а таксама, што арэндатар у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам не мог без згоды ўласніка здаць памяшканне ў бязвыплатнае карыстанне, а мог здаваць яго толькі ў субарэнду.

Пасля перажытых пагроз прадпрымальнік адмаўляецца мець справу з Магілёўскім праваабарончым цэнтрам і ўносіць неабходныя для новай дамовы змены.

Дырэктар МПЦ Уладзімір Краўчанка лічыць, што гэта ціск з боку мясцовых чыноўнікаў, якія зусім не зацікаўлены ў існаванні адзінай афіцыйна зарэгістраванай праваабарончай арганізацыі ў Магілёве.

“У прэтэнзіях з боку Магілёўскага абласнога ўпраўлення юстыцый было два моманты – недакладна пазначана плошча адданага па дамове бясплатнага карыстання памяшкання, а таксама тое, што нібыта арандатар меў права здаваць памяшканне выключна ў субарэнду, а ён без згоды ўласніка здаў памяшканне ў бязвыплатнае карыстанне”, - кажа Краўчанка.

Праваабаронца згодзен з першай прэтэнзіяй, аднак з другой катэгарэчна нязгодны, бо ў адпаведнасці з законам у субарэнду можна здаваць як усё памяшканне, так і яго частку. У раней заключанай дамове арэнды ўласнік памяшкання надзяліў правам арэндатара заключаць дагаворы ад імя ўласніка, у  тым ліку і на перадачу памяшкання ў субарэнду і іншыя здзелкі з маёмасцю.

У сувязі з узніклай сітуацыяй дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтра Уладзімір Краўчанка напісаў ліст у Магілёўскае абласное ўпраўленне юстыцый, дзе патлумачыў склаўшуюся сітуацыю.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international