Суд па ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна” пачнецца 21 кастрычніка ў Вярхоўным судзе.

2003 2003-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 верасьня адбылося распараджальнае паседжаньне ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь па справе ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Судзьдзя Валянціна Кулік прызначыла дату пачатку судовага працэсу – 21 кастрычніка 2003 году ў 10.00 у будынку Вярхоўнага суда (вул. Леніна, 28).

У першы дзень працэсу судзьдзя заслухае тлумачэньні ісца і адказчыкаў па пытаньнях парушэньня Статуту арганізацыі (няўплата сяброўскіх складак, нестварэньне Мінскай гарадзкой арганізацыі), прадстаўніцтва ў судах інтарэсаў асобаў, якія не з’яўляюцца сябрамі арганізацыі.

22 кастрычніка будуць дапытаныя 18 сьведкаў, прозьвішчы якіх указаныя ў дадатку да зыска Міністэрства юстыцыі і подпісы якіх, па меркаваньні Мінюсту, былі падробленыя пры падрыхтоўцы да рэгістрацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў 1999 годзе. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі спадарыня Фішкіна адзначыла, што сьпіс, прадстаўлены ў дадатку да зыска, не з’яўляецца вычарпальным, і падчас працэсу яны прадставяць дадатковыя прозьвішчы асобаў, якіх яны лічаць мэтазгодным дапытаць у судзе.

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” таксама заявілі, што падчас працэсу яны будуць заяўляць дадатковых сьведак дзеля дачы паказаньняў.

Судзьдзя Валянціна Кулік пацьвердзіла, што працэс будзе праходзіць па-беларуску, па-беларуску будзе весьціся справаводства, нават позвы ў суд сакратар выпісала па-беларуску. Што тычыцца судовай залы, якая б магла зьмясьціць усіх жадаючых прысутнічаць на судзе, сп-ня Кулік адзначыла, што паколькі зараз у Вярхоўным судзе разглядаецца справа Лявонава, самая вялікая зала занятая, але абяцала паспрыяць, каб працэс праходзіў у максімальна вялікай зале.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international