Прафілактычны ўлік не стане перашкодай для Алеся Бяляцкага ў ажыццяўленні міжнароднай дзейнасці

2014 2014-06-24T11:20:59+0300 2014-06-24T12:58:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас прэс-канферэнцыі 23 чэрвеня ў Мінску

Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас прэс-канферэнцыі 23 чэрвеня ў Мінску

23 чэрвеня кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі наведаўся ў Крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага РУУС Мінска, дзе быў пастаўлены на прафілактычны ўлік.

У дачыненні да нядаўняга палітвязня ўстаноўленыя “прафілактычныя” абмежаванні і абавязкі.

- Я падпісаў паперу пра прафілактычны ўлік, згодна з якой раз на месяц мяне мусіць правяраць участковы, я мушу не здзяйсняць больш трох адміністратыўных правапарушэнняў за год, таму што тады ў іх будуць падставы для прэвентыўнага нагляду – больш суровай формы нагляду над тымі, хто адбыў пакаранне. Форма ж прафілактычнага ўліку мне зараз дазваляе выязджаць у любы пункт Беларусі і за межы краіны на тэрмін меншы за месяц. Гэта значыць, што я не павінен паведамляць у інспекцыю, калі я выязджаю на некалькі дзён, - распавёў Алесь Бяляцкі. 

Адзінае, на што звяртае ўвагу праваабаронца, у падпісанай ім паперы не прапісана, колькі часу будзе дзейнічаць у дачыненні да яго прафілактычны ўлік. Ён мяркуе, што гэта яму мусіць патлумачыць участковы з РУУС Партызанскага раёна, якому будзе перададзеная яго справа па месцы жыхарства.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international