Кабельныя інфармацыйныя сеткі «ўпарадкуюць»

2007 2007-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У найбліжэйшы час у Мінску пачне працаваць камісія Мінгарвыканкама па развіцці паралельных кабельных інфармацыйных сетак. Як заявіў на прэс-канферэнцыі 20 чэрвеня дырэктар УП "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" (МТІС) Віктар Бычкоў, "гэтага рашэння доўгі час чакалі ўсе аператары кабельнага тэлебачання ў Мінску і арганізацыі, якія займаюцца прадастаўленнем інтэрнэт-паслуг і развіццём сетак па перадачы звестак".

Гэтая камісія ствараецца з мэтай развіцця ў горадзе сістэм кабельнага тэлебачання і сетак, якія перадаюць інфармацыю, фармавання тэхнічнай палітыкі і перспектывы развіцця сетак, упарадкавання дзеяння аператараў кабельнага тэлебачання, паведамляе БелаПАН. Адміністрацыям раёнаў, паводле Бычкова, даецца права дазваляць будаўніцтва і рэканструкцыю кабельных інфармацыйных сетак, але ўсе рашэнні будуць узгадняцца са ствараемай камісіяй. Арганізацыі, якія займаюцца развіццём інфармацыйных сетак у Мінску, з сярэдзіны ліпеня ўжо могуць звяртацца ў камісію па пытаннях будаўніцтва новых і рэканструкцыі існуючых сетак.

Як адзначыў Бычкоў, у Мінску "існавалі праблемы з будаўніцтвам сетак кабельнага тэлебачання, якое раней вялося хаатычна і разрознена".

“Так, некаторыя аператары маглі весці будаўніцтва па ўсёй тэрыторыі горада, іншым прадастаўляліся пэўныя вуліцы. Зараз любы аператар зможа падаць заяўку ў камісію, і яна згодна з зацверджаным планам развіцця сетак будзе выдаваць дазвол на будаўніцтва. Цяпер не будзе такога, калі ў цэнтры горада сеткі не будаваліся з-за нізкай шчыльнасці забудовы жылымі дамамі. Усе хацелі будаваць у спальных раёнах, а ў нас засталося 60 тысяч кватэр, якія прымаюць па тры каналы на эфірную антэну”, -- паведаміў спецыяліст.

Паводле словаў Бычкова, "камісія ў першую чаргу будзе выдаваць дазвол на будаўніцтва кабельных сетак у тых раёнах, якія пакуль не падключаны". Хаця, паведаміў ён, будаўніцтва сетак у цэнтры горада эканамічна не выгадна — неабходны вялікія ўкладанні, а аддача нізкая.

Зараз у Мінску свае паслугі прадастаўляюць дзесяць аператараў кабельнага тэлебачання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international