Справа актывісткі з Нясвіжу Наталлі Бордак накіраваная на новы разгляд

2014 2014-06-24T11:06:36+0300 2014-06-24T13:35:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bordak-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Бордак

Наталля Бордак

Калегія Мінскага абласнога суда 24 чэрвеня разгледзела касацыйную скаргу актывісткі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Наталлі Бордак на прысуд суда Нясвіжскага раёна. 20 траўня Наталлю Бордак суддзя гэтага суду Вольга Крупец прысудзіла да штрафу ў памеры 3.600.000 рублёў.

Менскі абласны суд, разгледзеўшы матэрыялы справы, знайшоў шмат супярэчнасцяў і адмяніў судовую пастанову. У прыватнасці, у матэрыялах адміністратыўнай справы адсутнічалі звесткі пра тое, ці была гэтая акцыя дазволеная гарадскімі ўладамі, ці не. Справа накіраваная ў той жа суд на новы разгляд.

Наталля Бордак была затрыманая ў Нясвіжы 9 мая за антываенную акцыю і плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай». З 9 па 11 мая Бордак пратрымалі ў аддзяленні міліцыі ў склепе. 12 мая распачаўся судовы працэс. Паколькі Наталля Бордак мае няпоўнагадовага сына і запатрабавала адваката, суддзя Вольга Крупец дала ёй час 19 траўня на пошук абаронцы. Да гэтага часу актывістка была вызваленая з залі суду.

20 траўня Наталлю Бордак прысудзілі да штрафу ў 3.600.000 рублёў. Пакаранне было накладзена за несанкцыянаваны пікет, які суд угледзеў у тым, што 9 траўня Наталля Бордак выйшла ў гарадскі парк з плакатам "Не пуцінскай вайне ва Ўкраіне». Яна патлумачыла свой учынак жаданнем спыніць спробы агрэсіі Расеі супраць суседняй дзяржавы. Па словах актывісткі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», калі яна ішла з плакатам па парку ў Нясвіжы, прыкладна палова мінакоў яе вітала, палова - асуджала.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international