Уладзімір Някляеў абвясціў пра вызваленне Алеся Бяляцкага на свяце ў Бычках

2014 2014-06-22T01:01:00+0300 2014-06-23T01:05:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bychki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, на малой радзіме Васіля Быкава, адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар 90-х угодкаў пісьменніка. Святкаванне супала з яшчэ адной выбітной падзеяй – вызваленнем цяпер ужо былога палітвязня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Пра тое, што кіраўнік “Вясны” ўжо на волі, многія з прысутных на святкаванні даведаліся яшчэ па дарозе ў Бычкі. Гэтая навіна абляцела дзве сотні гасцей і вяскоўцаў амаль імгненна. І ўсё адно выступ паэта Уладзіміра Някляева, які ябвясціў пра вызваленне вядомага беларускага праваабаронцы, быў сустрэты з вялікім энтузіязмам і радасцю. Абвестку заглушылі воклічы “Жыве Беларусь!”, а вершы, прачытаныя аўтарам, завяршаліся сапраўднымі авацыямі.

Пасля выступлення Уладзіміра Някляева і віншаванняў Алесю Бяляцкаму свята з Бычках прайшло на вялікім уздыме. Прысутныя цёпла віталі кожнага выступоўцу, сярод якіх была сястра Васіля Быкава, Валянціна Уладзіміраўна, а таксама ўдава Рыгора Барадуліна, спадарыня Валянціна, вядомыя палітыкі Мечыслаў Грыб, Аляксандр Мілінкевіч, Рагор Костусеў, літаратары Вольга Іпатава, Уладзімір Папковіч, мастак Алесь Пушкін. Менавіта ён абвясціў імя селетняга лаўрэата прэміі “За Свабоду думкі” імя Васіля Быкава, заснаванага рухам “За Свабоду” 7 гадоў таму. Ім стаўся вядомы бард Віктар Шалкевіч

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international