Хоцімск: грамадскі актывіст накіраваў паўторную скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці

2014 2014-06-22T00:50:00+0300 2014-06-23T00:52:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч, былы кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13, 21 чэрвеня накіраваў скаргу на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС і на рашэнне пракурора Хоцімскага раёна ад 13.06.2014 г. на імя пракурора Магілёўскай вобласці.

Грамадскі актывіст просіць пракурора Магілёўскай вобласці прызнаць незаконным і неабгрунтаваным адказ пракурора Хоцімскага раёна, правесці расследванне парушэнняў, дапушчаных супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС і прыцягнуць іх да адказнасці па закону. Таксама Валерый Каранкевіч звяртаецца з просьбай даць яму матываваны адказ на яго скаргу ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

“У сваім паўторным адказе на маю скаргу пракурор Хоцімскага раёна Ірына Хучава незаконна праігнаравала факты, якія маюць істотнае значэнне для разбіральніцтва па маёй скарзе, - кажа Валерый Каранкевіч. – Яна чамусьці абыйшла маўчаннем месца майго затрымання і мой статус кандыдата ў дэпутаты раённага і абласнога Савета на момант затрымання. Таксама хоцімскай пракуратурай не былі ўстаноўлены прычыны тэрміновасці майго затрымання, дакладны час, калі мяне адпусцілі з Хоцімскага РАУС, і тое, колькі часу мне спатрэбілася, каб дайсці з РАУС да ўчастковай выбарчай камісіі №3. Больш за тое, у сваім адказе Ірына Хучава свядома піша няпраўду, сцвярджаючы, што я прысутнічаў пры падліку галасоў выбаршчыкаў і кажучы, што пасля завяршэння падліку галасоў я не заяўляў ніякіх хадайніцтваў і скаргаў. На маю думку, яна проста ўсяляк імкнецца “адмазаць” супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС, якія незаконна затрымлівалі мяне без усялякіх падстаў з мэтай перашкодзіць прысутнічаць пры падліку галасоў выбаршчыкаў. Спадзяюся, пракуратура Магілёўскай вобласці ўсё ж разбярэцца ў сітуацыі і пакарае вінаватых”.

Нагадаем, што грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 18 чэрвеня атрымаў адказ на сваю скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці з пракуратуры Хоцімскага раёна. У адказе, які падпісала пракурор Хоцімскага раёна Ірына Хучава, грамадскаму актывісту паведамілі, што пракуратурай раёна праведзена праверка і дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС, якія 23 сакавіка 2014 года каля 20-00 затрымлівалі кандыдата ў дэпутаты Валерыя Каранкевіча каля ўвахода на Інтэрнацыянальны выбарчы участак №3 у Хоцімску, “з’яўляюцца правамернымі, не супярэчаць дзеючаму заканадаўству, у сувязі з чым праверка па вашай скарзе спынена”.

Раней 3 чэрвеня Валерый Каранкевіч атрымаў адказ на сваю папярэднюю скаргу з пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці С. Сільвановіч паведаміў спадару Каранкевічу, што яго зварот аб нязгодзе з прынятым пракуратурай Хоцімскага раёна рашэннем па факту яго дастаўкіў дзень выбараў 23 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі ў Хоцімскі РАУС пракуратурай вобласці разгледжана з вывучэннем нагляднай вытворчасці пракуратуры раёна. “Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваных абставінах таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна. Пра вынікі і прынятым рашэнні Вам паведаміць пракурор раёна.

За неналежны разгляд звароту памочнік пракурора Хоцімскага раёна Белавусаў М.М. будзе пазбаўлены прэміяльных даплат за травень 2014 года”, - напісаў Валерыю Каранкевічу намеснік пракурора Магілёўскай вобласці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international