FIDH: Алесь Бяляцкі нарэшце на волі!

2014 2014-06-22T16:26:08+0300 2014-06-23T08:23:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karim_lahidji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы

Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы

Парыж, 21 чэрвеня 2014 года

У суботу, 21 чэрвеня, пасля амаль трох гадоў пазбаўлення волі быў вызвалены выбітны праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Нарэшце, ён трапіў пад амністыю, у якой яму адмаўлялі цягам двух гадоў запар з нагоды “шматлікіх парушэнняў рэжыму зняволення”. Нягледзячы ні на што, беларускі рэжым дэспатычны, нават калі ён дае згоду на вызваленне...

“Менавіта тая падтрымка, якую я атрымліваў ад усіх вас, усё ўнутранае і міжнароднае ўмяшальніцтва з дня майго арышту прывялі да майго вызвалення сёння”, — сказаў Алесь па прыездзе ў Менск.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года на падставе “ўхілення ад выплаты падаткаў у буйным памеры” і прысуджаны 24 лістапада 2011 года да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму за дзейнасць у абарону правоў чалавека.

Адразу пасля арышту FIDHраспачала міжнародную кампанію з патрабаваннем яго вызвалення, у прыватнасці праз сайт freeales.fidh.net, і некалькі дзён таму заклікала да яго неадкладнага, безумоўнага вызвалення ў звароце да Рады па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

“Сёння вялікі дзень, дзень вялікай радасці для ўсіх нас, але мы з абурэннем узгадваем тыя тры гады, якія ён правёў за кратамі ў вельмі цяжкіх умовах”, — сказаў прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы. “Нарэшце, Алесь зноў на волі, што з’яўляецца вялікай надзеяй для ўсіх праваабаронцаў, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні па ўсім свеце. Мы будзем працягваць нашую барацьбу за ўсіх іх, пакуль яны таксама не апынуцца на волі, а таксама барацьбу дзеля палітычных зняволеных, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў турмах Беларусі”.

У сакавіку мінулага года FIDH запусціла кампанію пад назвай #ForFreedom, каб паскорыць вызваленне адвольна затрыманых праваабаронцаў ва ўсім свеце, і будзе яшчэ больш актыўнай у аказанні падтрымкі праваабаронцам ва ўсім свеце.

У панядзелак, 23 чэрвеня, Алесь Бяляцкі правядзе ў Менску прэс-канферэнцыю, якая будзе транслявацца на сайце FIDH.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international