Пракуратура працягвае запалохваць актыўную моладзь

2007 2007-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня раніцай супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным затрымалі каля сваіх дамоў і даставілі ў Менскую гарадскую пракуратуру трох моладзевых актывістаў Яўгена Іванюка, Анастасію Шамарэй і Надзею Манцэвіч.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, усім ім былі вынесены афіцыйныя пракурорскія папярэджаньні. У папярэджаньнях, у прыватнасці, вядзецца гаворка пра тое, што “паводле інфармацыі, якой валодае пракуратура Менскай вобласці, маладзёны маюць намер арганізаваць і прыняць удзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі “Заадзіночаньне беларускіх студэнтаў”, у дачыненьні да якой маецца ўступіўшае ў законную сілу рашэньне Вярхоўнага суда рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі аб’яднання. Між тым. артыкул 193.1 КК РБ прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ажыццяўленьне такой дзейнасьці. Паводле Закона аб пракуратуры, у яе работнікаў ёсць права выносіць папярэджваньні аб недапушчальнасці падобнай дзейнасьці. У адваротным выпадку моладзь можа быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці. Папярэджаньні падпісаў намеснік пракурора горада Менска старэйшы саветнік юстыцыі А. Стук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства