У судзе Бярозаўскага раёна частку судовых матэр’ялаў падшылі ў іншую, незапатрабаваную папку

2014 2014-06-20T22:13:32+0300 2014-06-20T22:15:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddzee.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта вынікае з адказу за подпісам старшыні суда Вадзіма Мазаля, які 18 чэрвеня атрымалі бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна. Правааабаронцы прасілі старшыню суда разабрацца, чаму суддзя Алена Нямкова рабіла запыт у міліцыю на іх апытанне 26 красавіка, калі ў іх адміністрацыйнай справе адсутнічаюць адпаведныя пратаколы і сам запыт. Аказваецца, гэтыя дакументы падшылі ў папку “Перапіска, не звязаная са справамі і зваротамі грамадзян, іх прадстаўнікоў, юрыдычных асоб, прадстаўнікоў юрыдычных асоб”.

Адказ старшыні суда выклікаў шмат пытанняў у праваабаронцаў. Па-першае, чаму запыт адносна падрыхтоўкі да разгляду скаргі Русецкага і Шчапёткінай паступіў у суд ад намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Віталя Міхнюка, хаця подпісы на распараджэннях па дазволу пікету і яго адозве стаіць іншага намесніка -- Міхаіла Крэйдзіча. Як вынікае з адказу, пасля гэтага суддзя Нямкова звярнулася ў міліцыю, каб там апыталі Русецкага і Шчапёткіну, што было зроблена 26 красавіка, у выходны дзень.

Па-другое, наколькі былі патрэбны вынікі апытання суддзі Нямковай, калі паперы апынуліся ў папцы не звязаных са справамі матэрыялаў і не фігуравалі ў судзе 22 траўня.

 

Па-трэцяе, ці можна давяраць аб’ектыўнасці працы суда, у якім так несур’ёзна абыходзяцца са службовымі дакументамі?

І чацвёртае, якую адказнасць панеслі службовыя асобы і сама суддзя Алена Нямкова, якія дапусцілі халатнасць у грамадзянскай справе.

Пра гэта старшыня суда Бярозаўскага раёна Вадзім Мазоль не паведамляе.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international