Судовы працэс над Веранікай Сабасцьяновіч: мытня адклікала пратакол на дапрацоўку

2014 2014-06-20T21:45:01+0300 2014-06-20T21:45:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sebascianivich-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   20 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна працягнуўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да старшыні аб’яднання жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі 83-гадовай Веранікі Сабасцьяновіч. Яе спрабавалі абвінаваціць у кантрабандзе пасылак гуманітарнай дапамогі. Вераніка Себасцьяновіч насуперак пратаколу службы мытні даводзіла, што гэта быў не тавар, а падарункі і харчовая падтрымка розным састарэлым людзям у Скідзелі і ваколіцах.

   Сёння паседжанне доўжылася менш гадзіны. Суддзя Тацяна Гергель дапытала двух сведак – Юрыя Аляксеева, які дапамагаў разгрузіць скрынкі з гуманітарнай дапамогай у пусты хлеў, а таксама аператыўнага ўпаўнаважанага рэгіянальнай мытні Максіма Качкоўскага, які ўдзельнічаў у групе, што канфіскоўвала скрынкі 2 красавіка. Пры тым Максім Качкоўскі не мог адказаць на пытанне суддзі, калі была выпісана санкцыя транспартнай пракуратуры на затрыманне і канфіскацыю згаданага грузу. Суддзя паводле матэрыялаў справы і сведчанняў так і не змагла ўстанавіць, калі ўсё ж была выпісана і атрымана гэтая санкцыя. Урэшце прадстаўнік гродзенскай мытні Уладзімір Дзмітрыеў заявіў хадайніцтва пра адкліканне пратаколу і яго дапрацоўку. Пасля невялікага перапынку суддзя Тацяна Гергель задаволіла гэтае хадайніцтва. Фактычна на гэтым адміністрацыйны працэс скончыўся. Ці будзе накіраваны ў суд новы пратакол Гродзенскай рэгіянальнай мытні -- невядома.  

  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international