Брэст: актывісты АГП плануюць 5 пікетаў у падтрымку незалежнасці

2014 2014-06-20T17:53:37+0300 2014-06-20T17:53:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мэтай масавых мерапрыемстваў ёсць актуалізацыя ў грамадстве каштоўнасцяў незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, а таксама выказванне салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні захаваць цэласнасць і незалежнасць сваёй краіны.

Пікеты плануецца ладзіць 27 ліпеня, у дзень, калі ў 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Месцамі для правядзення пікетаў брэсцкія сябры АГП абралі пляцоўкі каля Цэнтральнага ўнівермага, кінатэатра “Беларусь” і гандлёвага цэнтра “Усход”.

Як паведаміла адна з заяўнікаў, выконваючая абавязкі кіраўніка брэсцкай абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч, заяўкі на мерапрыемствы пададзеныя ў адпаведнасці з артыкулам 35 Канстытуцыі РБ, артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкуламі 4-6 Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

“Мы хочам нагадаць беларускім грамадзянам у адметны для нашай краіны дзень аб актуальнасці пытання незалежнасці Рэспублікі Беларусь, - распавяла Касцюковіч. - Мы бачым, якія праблемы ёсць у справе захавання цэласнасці і суверэнітэту дзяржавы ў нашых суседзяў-украінцаў, і нельга дапусціць такую ​​сітуацыю ў Беларусі. Мы павінны зрабіць усё для захавання яе адзінства і кансалідацыі грамадзянскай супольнасці і нацыі ў цэлым”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international