Тэлеканал “Белсат” ізноў чакае суд

2014 2014-06-20T11:51:55+0300 2014-06-20T11:51:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда запатрабаваў адмяніць рашэнне пяцімесячнай даўніны і накіраваць зыск супраць тэлеканала на паўторны разгляд.

Гаворка ідзе пра прэтэнзіі ўласніка фірмы “БЕЛСАТплюс” Андрэя Белякова. У студзені бягучага года ён прасіў Вярхоўны суд Беларусі прызнаць за сабой выключнае права на выкарыстанне гандлёвага знаку “Белсат” і прыпыніць яго нібыта незаконнае выкарыстанне тэлеканалам.

Па словах Белякова, ягоная кампанія “БЕЛСАТплюс”, што займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта церпіць страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканала “Белсат ТВ”, заснаванага польскім тэлебачаннем TVP SA яшчэ ў 2006 годзе.

27 студзеня калегія Вярхоўнага суда адхіліла пазоў Андрэя Белякова. Цяпер жа намеснік старшыні Вярхоўнага суда запатрабаваў адмяніць рашэнне пяцімесячнай даўніны і накіраваць справу супраць тэлеканала на паўторны разгляд.

Кропку ў гэтай справе мае паставіць Прэзідыум Вярхоўнага суда, пасяджэнне якога прызначана на аўторак, 24 чэрвеня а 14:30.

Як распавёў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” афіцыйны прадстаўнік тэлеканала “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук, адпаведную позву Вярхоўны суд накіраваў на яго імя.

– Як патлумачылі ў канцылярыі, нам будзе прадастаўлена па пяць хвілін на тое, каб давесці Прэзідыуму сваю пазіцыю па справе, пасля чаго суддзі вынесуць уласнае рашэнне, –  распавёў Янчук.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international