Салігорск: Уладзімір Шыла накіраваў ячшэ адну скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

2014 2014-06-19T00:32:20+0300 2014-06-19T00:32:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для скаргі стала забарона мясцовым выканкамам пікета да Дня правоў чалавека ў снежні 2013 года.

Актывіст спрабаваў дамагчыся аднаўлення права на мірныя сходыспачатку ў судзе Салігорскага раёна, а пасля ў Мінскім абласным судзе. Але беларуская судовая сістэма стала на бок чыноўнікаў. Скарыстаўшы даступныя і эфектыўныя сродкі прававой абароны на нацыянальным узроўні, Уладзімір Шыла вырашыў скарыстацца правам абраняць свае правы ў Камітэце ААН. Адпаведную скаргу актывісту дапамаглі падрыхтаваць мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы зварот салігорца ў гэтую міжнародную інстытуцыю па абароне правоў чалавека. У кастрычніку мінулага года Уладзімір Шыла ўжо накіраваў скаргу з нагоды забароны пікета да Дня Волі ў сакавіку 2013 года. Скарга Камітэтам ААН была атрыманая, але пакуль рашэння аб яе прыймальнасці прынята не было.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international