Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу Віктара Сазонава

2014 2014-06-19T00:23:10+0300 2014-06-19T00:23:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau-kpch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

Гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў ліст з Камітэта па правах чалавека ААН. З яго ён даведаўся, што скарга, пададзеная з нагоды пераследу за фотаздымак у інтэрнэце, зарэгістравана.

У студзені 2013 года суддзя Віталь Ляцко з суду Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча да грашовых штрафаў за нібыта несанкцыянаваны пікет. У Дзень правоў чалавека 10 снежня 2012 года грамадскія актывісты сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага на вуліцы і выставілі фотаздымак у інтэрнэт. Гэта было расцэнена як несанкцыянаванае мерапрыемства, была пачатая адміністрацыйная справа. Усе скаргі гродзенскіх праваабаронцаў на нацыянальным роўні былі разгледжаны з адмоўным адказам. Не знайшоўшы абароны сваіх правоў у Беларусі, актывісты склалі скаргі ў КПЧ ААН.

Віктар Сазонаў спадзяецца, што ў Камітэце справа будзе разгледжана аб’ектыўна і будзе ўстаноўлена парушэнне ягоных правоў з боку дзяржавы.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international