Спэцдакладчык ААН: беларускія ўлады адмаўляюцца ад супрацоўніцтва

2014 2014-06-18T17:17:54+0300 2014-06-18T17:17:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklash_harashci.jpg
Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

 «Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі носяць сыстэматычны характар», — заявіў 18 чэрвеня спэцдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці на пасяджэньні Рады па правах чалавека ААН.

«Я ўжо казаў, што адміністрацыйныя арышты і затрыманьні на кароткі тэрмін робяцца сыстэматычна ў масавым парадку ў адказ на дзеяньні грамадзян, якія спрабуюць рэалізаваць свае правы на свабоду сходаў і волевыяўленьня», — адзначыў ён.

Паводле Харасьці, беларускіх студэнтаў, як мяркуецца, прымушалі будаваць спарткомплекс «Чыжоўка-Арэна» ў Менску, які прымаў матчы чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.

Беларускія ўлады, заявіў спэцдакладчык, «у недастатковай меры ўзаемадзейнічаюць з мэханізмамі Рады, што яшчэ больш пагаршае сытуацыю».

Спэцдакладчык ААН па правах чалавека таксама з жалем адзначыў, што ўлады Беларусі дагэтуль не дазволілі яму наведаць краіну.

«Тым ня менш я працягваю дамагацца супрацоўніцтва з уладамі гэтай краіны, каб весьці зь імі канструктыўны дыялёг», — цытуе Інтэрфакс Харасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international