Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Віктара Сазонава

2014 2014-06-18T17:01:40+0300 2014-06-18T17:01:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau.jpg
Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

 

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу гарадзенца Віктара Сазонава. Падставай да звароту ў Камітэт стала адміністрацыйная справа, паводле якой летась праваабаронцы “Вясны” ды Беларускага Хельсінкскага камітэту Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў ды Раман Юргель атрымалі буйныя штрафы. Толькі за тое, што сфатаграфаваліся з партрэтам зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Расказвае Віктар Сазонаў:

- Нашая скарга зарэгістраваная, у першую чаргу яна ўзятая да справаводства, мы будзем перапісвацца, і з цягам часу будзе прынятае рашэнне. У першую чаргу гэта маральны зыск, і што самае галоўнае, мы не сумняваемся ў тым, што ён будзе станоўчым, па той прычыне, што, я думаю, у гэтым не сумняваецца ніхто: не тыя, хто нас судзілі, не тыя, хто “клеіў” нам гэтую справу, таму што ўся яе абсурднасць відавочная.

Пісьмовы адказ з Камітэта па правах чалавека чакаюць яшчэ Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель. Для беларускіх грамадзян Камітэт па правах чалавека ААН з'яўляецца апошняй інстанцыяй для абароны сваіх правоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international