Валянцін Стэфановіч: у 1996 годзе, калі праводзіўся рэферэндум, у Беларусі не было пажыццёвага зняволення

2014 2014-06-18T13:58:52+0300 2014-06-18T13:58:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Чаму Беларусь захоўвае такую ​​меру пакарання як смяротная кара? Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" упэўнены, што прычыну варта шукаць у савецкім мінулым. У СССР смяротнае пакаранне было мерай пакарання, якую выкарыстоўвалі па шырокаму спектру злачынстваў.
- Беларусь з'яўляецца дастаткова кансерватыўнай краінай. Я маю на ўвазе савецкі кансерватызм, не рэлігійны кансерватызм або любы іншы, а менавіта савецкі кансерватызм. Калі ўзгадаць гісторыю Савецкага Саюза, смяротнае пакаранне там адыгрывае значную ролю. У паслярэвалюцыйныя перыяд і у 30-ыя гады ў Савецкім Саюзе вельмі актыўна выкарыстоўвалася смяротнае пакаранне, прычым, па вельмі шырокаму колу злачынстваў. Расстрэльвалі не толькі за забойствы і гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да чалавека, але і ўжывалі да людзей, якія з'яўляліся «ворагамі дзяржавы», а таксама па эканамічных злачынствах. Напрыклад, у Савецкім Саюзе на працягу доўгага часу быў артыкул, якая прадугледжвала смяротнае пакаранне за крадзёж дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйных памерах. Артыкул быў адменены дзесьці ў канцы 1980-х. У сувязі з гэтым, можна растлумачыць, чаму Беларусь захоўвае гэтую меру пакарання.

Год таму, Валянцін Стэфановіч выступіў на Пятым сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання, які праходзіў у Мадрыдзе 12-16 чэрвеня 2013 года. Беларускі праваабаронца распавёў пра тое, як у Беларусі фармуецца грамадская думка пра смяротнае пакаранне. «Адносна грамадскай думкі ў Беларусі я б вылучыў два аспекты», - кажа Валянцін Стэфановіч.
 
- У 2011 годзе, калі быў здзейснены тэракт у мінскім метро, падчас якога загінулі 15 чалавек. Гэта было ўпершыню ў Мінску, і ўсё грамадства было шакаванае, бо ў нас ніколі такія злачынствы не ажыццяўляліся. Здавалася бы, грамадская думка ў яшчэ большай ступені павінна павярнуцца ў падтрымку смяротнага пакарання, але адбылося наадварот - многія людзі канкрэтна у гэтым выпадку сталі выступаць супраць смяротнага пакарання, бо не давяралі праведзенаму следству і прысуду, які быў вынесены ў дачыненні да двух маладых людзей, якіх абвінавацілі ў здзяйсненні тэракту. Цяпер мы можам назіраць сітуацыю, калі людзі выказваюцца за смяротнае пакаранне, за выключэннем «справы тэрарыстаў», якая было "несправядлівай". У 2011 годзе пасля вынясення прысуду Кавалёву і Канавалаву грамадскі рэзананс быў настолькі вялікі, што ўпершыню прадстаўнікі двух найбуйнейшых рэлігійных канфесій - праваслаўнай і каталіцкай - публічна заявілі пра сваю пазіцыю адносна смяротнага пакарання. Калі ўлады спасылаюцца на рашэнні рэферэндуму 1996 года, яны забываюць, што гэтае пытанне пра смяротнае пакаранне мела неабавязковы характар​​, мела так званы “дарадчы статус”. Гэта, па-першае, а па-другое, у 1996 годзе, калі праводзіўся рэферэндум, у Беларусі не было пажыццёвага зняволення, а было толькі смяротнае пакаранне і 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэта таксама вельмі важны фактар. Грамадская думка не статычная, яна змяняецца. Але ў грамадстве няма дыялогу па смяротным пакаранні – гэтую праблему не абмяркоўваюць. Грамадскія арганізацыі могуць працаваць у гэтым кірунку, але іх магчымасці вельмі абмежаваны, яны не могуць выйсці на дзяржаўнае тэлебачанне. Мы можам толькі распаўсюджваць інфармацыю ў інтэрнэце і арганізоўваць вулічныя мерапрыемствы, якія не заўсёды могуць абысціся без наступстваў.

Валянцін Стэфановіч: у 1996 годзе, калі праводзіўся рэферэндум, у Беларусі не было пажыццёвага зняволення

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international