Дуня Міятавіч заклікала беларускія ўлады скасаваць патрабаванні акрэдытацыі для журналістаў

2014 2014-06-18T11:29:25+0300 2014-06-18T11:29:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dunja-mijatavicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дунья Міятавіч

Дунья Міятавіч

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала занепакоенасць з нагоды павелічэння колькасці штрафаў беларускім журналістам за працу без акрэдытацыі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным АБСЕ 17 чэрвеня.

“Я занепакоеная, бо гэтая практыка можа эфектыўна забараніць журналістам выконваць сваю працу, – сказала Міятавіч. – Учорашняе рашэнне суда па справе Андрэя Мялешкі падкрэслівае неабходнасць вырашэння гэтага пытання неадкладна”.

Акрамя штрафу А. Мялешку, АБСЕ нагадвае пра нядаўнія аналагічныя рашэнні па судовых справах Алеся Залеўскага і Аляксандра Дзянісава, а таксама пра папярэджанніСвятлане Сцяпанавай, Яўгену Скрабцу, Юліі Сівец, Мікалаю Бянько і Юрыю Дзешуку.

“Акрэдытацыя не павiнна быць ліцэнзіяй на дзейнасць, і яе адсутнасць не павінна абмяжоўваць журналістаў у іх праве працаваць і свабодна выказваць сваё меркаванне, – адзначыла спн. Міятавіч. – Усе журналісты павінны мець тыя ж прафесійныя правы, што і журналісты зарэгістраваных СМІ, – у тым ліку права на пошук і распаўсюд інфармацыі”.

Дуня Міятавіч таксама паведаміла, што 5 чэрвеня яна напісала міністру замежных спраўУладзіміру Макею пра неабходнасць перагледзець патрабаванні акрэдытацыі журналістаў.

Аўтары прэс-рэліза нагадваюць, што ў 2008 годзе Бюро Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ выказвала заклапочанасць некаторымі пунктамі тагачаснага беларускага законапраекта аб СМІ (цяпер – дзейнага закона аб СМІ), якія прадугледжвалі складаную сістэму рэгістрацыі СМІ і акрэдытацыі журналістаў. Гэтую заяву можна знайсці ТУТ.

 

Прэсавая служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international