«Апошні золак»: беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання (відэа)

2014 2014-06-18T09:50:00+0300 2014-06-18T11:22:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zolak-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі праекту "Апошні золак".

Удзельнікі праекту "Апошні золак".

Прэзентацыя праекта беларускіх музыкантаў «Апошні золак» прайшла ў клубе «Графіці» 17 чэрвеня. Такім чынам, шэраг вядомых музыкаў,  сярод якіх  Ганна Хітрык, Аляксандр Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка, Лявон Вольскі, выказаліся супраць смяротнага пакарання. У мінулым годзе яны зладзілі вялікі канцэрт у Беластоку, а беларускія аматары змаглі яго праглядзець анлайн на многіх сайтах.

Першапачаткова планавалася гэтым і абмежавацца, але каардынатару праекта Сяргею Будкіну падалося гэтага недастаткова. І зараз на дысках CD і DVD выйшлі фінальныяаўдыё і відэа версііканцэрта. Відэа перамантавалі, а мастачка Наста Шастак наноў стварыла своеасаблівыя кліпы на песні малаваннем па пяску. Быў дапрацаваны і перазапісаны аўдыёматэрыял, дадалося відэа іншых вядомых людзей і музыкаў, якія запісвалі відэазвароты супраць смяротнага пакарання. І атрымалася ўнікальнае выданне.

На прэс-канферэнцыі выступалі ініцыятары праекту – праваабаронцы з ПЦ “Вясна” і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, каардынатары музычнай часткі праекту, самі выканаўцы.

 Так, Наста Шпакоўская (Нака) адзначыла, што тэма, якая была паднятая ў праекце, «для кожнага адэкватнага і думаючага чалавека неабыякавая». «Мне падаецца, што гэта справа творцаў — сваёй творчасцю змяняць свет. І гэта была тая магчымасць, калі людзі, дзякуючы свайму таленту могуць даць надзею, што гэты свет можа стаць лепш… На жаль, я разумею, што гэты праект не зменіць заканадаўства Беларусі, але я разумею, што я зрабіла хоць штосці, каб смяротнай кары ў Беларусі не было», — адзначыла Шпакоўская.

Зміцер Вайцюшкевіч прызнаўся, што яму «падабаецца працаваць над складанымі тэмамі, бо свет жыве фарматам прыемных забавак. Усім хочацца бавіцца, ніхто не хоча размаўляць пра смерць, пра сур’ёзныя рэчы. Мне было цікава. Калі мы хоць паўтара чалавека звернем увагу на гэтую праблему — гэта ўжо не мала для жыцця аднаго артыста».

 Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”  Валяцін Стэфановіч  адзначыў, што гэты праект увойдзе ў гісторыю яшчэ і дзякуючы таму, што ўпершыню ў Беларусі музыкі стварылі гэткі вялікі супольны канцэрт. А затым і  супольны альбом, прысвечаны тэме адмовы ад смяротнага пакарання.

Праект "Апошні Золак", паведаміў каардынатар кампаніі  “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда, накіраваны ў першую чаргу на тое, каб звярнуць увагу саміх беларусаў на гэтую праблему, паколькі  многія з іх да гэтага часу не ведаюць аб практыцы прымянення ў Беларусі такога віду пакарання, як смяротнае.

«Апошні золак»: беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international