28 верасьня ў Віцебску прайшоў несанкцыянаваны пікет супраць абмежаваньня прадстаўніцтваў грамадзкіх абаронцаў у часе судовых працэсаў (паводле Радыё Свабода).

2003 2003-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як вядома, цяпер Савет Міністраў разглядае праект адпаведнага артыкулу Дзяржаўнага Працэсуальнага Кодэксу, згодна зь якім прадстаўляць інтарэсы ў судзе маюць паўнамоцтвы выключна дзяржаўныя адвакаты. Супраць гэтага новага закону і была скіраваная грамадзкая акцыя ў Віцебску.

Акцыю на плошчы Леніна падрыхтаваў ды правёў віцяблянін Дзьмітры Сялюк. Гэта досыць вядомая ў Віцебску асоба: некалі спадар Сялюк быў тутэйшым камсамольскім актывістам, але ў БРСМ ён прынцыпова не пайшоў, і з-за апазыцыйных поглядаў займеў пэўную колькасьць службовых непрыемнасьцяў. Яго звольнілі з працы – а працаваў ён камэнданатам у студэнцкім інтэрнаце Віцебскага Ўнівэрсытэту. З нагоды несправядлівага, на ягоную думку, звальненьня спадар Сялюк зьвярнуўся ў суд. Дзьмітры Сялюк не давярае дзяржаўным адвакатам, бо ня верыць, што яны будуць бараніць ягоныя інтарэсы насупраць інтарэсам дзяржаўных чыноўнікаў.

Дзьмітры Сялюк выйшаў з плякатам “Мне пагражае небясьпека” ды зьбіраў подпісы супраць зьменаў у працэсуальным кодэксе. Праз 20 хвілін спадара Селюка затрымалі міліцыянты. Яго пратрымалі ў Кастрычніцкім райадзьдзеле паўтары гадзіны, склалі пратакол з абвінавачаньнем у несанкцыянаваным пікетаваньні, і цяпер ён мусіць чакаць на яшчэ адзін судовы працэс. Бараніць сябе ў судзе ён плянуе сам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international