Сёння - два гады з дня смерці праваабаронцы Барыса Звоскава

2014 2014-06-17T11:05:54+0300 2014-06-17T11:05:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zvoskau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Звоскаў

Барыс Звоскаў

Сёння, 17 чэрвеня, спаўняецца два гады з дня заўчаснай смерці вядомага беларускага праваабаронцы Барыса Звоскава. Барысу Ігаравічу было толькі 63 гады, узрост не крытычны, але хвароба не выбірае.

Барыс Звоскаў быў шырока вядомы і аўтарытэтны чалавек ў праваабарончай супольнасці Беларусі. Адзін са стваральнікаў праваабарончага руху ў Беларусі, Звоскаў узначальваў грамадскае аб’яднанне “Прававая ініцыятыва”, якое займалася і займаецца канкрэтнай дапамогай простым людзям. Быў названы "Праваабаронцам года Беларусі-2008".

Барыс Звозскаў шмат працаваў з журналістамі і актывістамі па пытаннях абароны ў адміністрацыйных і крымінальных працэсах. Варта адзначыць той вялікі ўнёсак, які ён зрабіў у асвету і адукацыю ў галіне правоў чалавека сярод моладзі, юрыстаў, праваабаронцаў і адвакатаў, з’яўляючыся першым прэзідэнтам  Дома правоў чалавека ў Вільні.

31 ліпеня 2012 года ў памяць пра Звоскава была афіцыйна зацверджаная новая назва Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international