Анатоль Паплаўны ініцыяваў пракурорскую праверку

2014 2014-06-17T10:35:31+0300 2014-06-17T10:35:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paplauny_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны просіць пракурора Гомеля Сяргея Зайцава правесці праверку таварыства з абмежаванай адказнасцю «ОМА», дзе на яго скаргу на беларускай мове ў кнізе заўваг і прапаноў адказалі на рускай мове. Дырэктарка крамы Наталля Ўрублеўская лічыць што “дзелавая перапіска і заканадаўчыя дакументы павінны даводзіцца да насельніцтва на рускай мове”.

Праваабаронца са спасылкай на нормы закону лічыць, што адказ яму мусілі даць на мове звароту, а менавіта на беларускай мове.

“У дзеяннях кіраўніцтва ТАА «ОМА» ў частцы адказу на скаргу не на мове звароту ўгледжваю парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", паводле артыкула 18 якога пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты выкладаюцца на мове звароту”, - напісаў пракурору праваабаронца.

“Артыкул 26 названага Закона ўсталёўвае, што за парушэнне парадку разгляду зваротаў арганізацыі, іх службовыя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і іх работнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. Артыкулам 9.13 КаАП за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць”, - дапоўніў заяву пракурору Гомеля А. Паплаўны.

Па выкладзеных фактах праваабаронца просіць правесці праверку па выніку якой прыцягнуць вінаватых службовых асоб ТАА "ОМА" да адміністрацыйнай адказнасці і аб прынятых мерах паведаміць у яго адрас пісьмова.

Напамятаем, за парушэнне парадку разгляду зваротаў грамадзян усталявана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе адміністрацыйнага штафу ў памеры ад 4-х да 10 базавых адзінак (ад 600 тыс. руб – да 1,5 млн. руб).

 Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international