БХК і Гары Паганяйла просяць Канстытуцыйны суд разабрацца з дыскрымінацыяй беларускай мовы

2014 2014-06-17T08:52:00+0300 2014-06-17T08:59:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gary_paganiajla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Рэспубліканскае  праваабарончае грамадскае  аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і вядомы юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла звярнуліся са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, у якім звяртаюць увагу на  прабелы у моўным заканадаўстве, што дазваляюць дыскрымінаваць адну з дзяржаўных моў - беларускую.



Такі зварот стаў магчымым пасля прыняцця новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб канстытуцыйным судаводстве".

З 13 красавіка 2014 уступіў у сілу Закона Рэспублікі Беларусь "Аб канстытуцыйным судаводстве". Ён змяніў раней дзеючую рэдакцыю Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» ад 30 сакавіка 1994 года.

Новы Закон вызначыў асноўныя прынцыпы канстытуцыйнага судаводства, ўпарадкаваў працэдуру вядзення па асобных катэгорыях спраў, аднесеных да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, удакладніў палажэнні аб правамоцным складзе суда ў судовым пасяджэнні, правах бакоў і іншых удзельнікаў працэсу, аб судовых дакументах, працэсуальных тэрмінах, судовых выдатках і рашэннях .

Зараз правам звароту ў Канстытуцыйны суд для ўзбуджэння вядзення па справе ўпершыню надзелены суб'екты, неадзначаныя у частцы 4 ст.116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да іх адносяцца: дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, а таксама грамадзяне (іх грамадскія аб'яднанні) і індывідуальныя прадпрымальнікі (ч. 1 арт. 158 Закона).

Скарыстаўшыся такой магчымасцю праваабаронцы просяць Канстытуцыйны суд Беларусі разабрацца з  нявызначанасцю рэальнага статусу беларускай мовы, і  заклікаюць да гэтага іншыя грамадскія арганізацыі і грамадзян.

Адной з першых ініцыятыву падтрымала Рабочая група Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

 

Ніжэй змешчаныя метадычны ліст юрыста Гары Паганяйлы і зварот, якія можна выкарыстоўваць пры складанні звароту ў  Канстытуцыйны суд

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international