Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-06-17T08:16:05+0300 2014-06-24T10:31:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: факты адміністратыўнага пераследу, зафіксаваныя цягам апошняга тыдня, а таксама іншыя навіны ў галіне правоў чалавека.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – дырэктар "Гродзенскага дзіцячага хоспісу" Вольга Шульга, якая распавядае аб прававых праблемах, з якімі сутыкаюцца інваліды ў Беларусі, а таксама чаму ўлады не спяшаюцца далучыцца да Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю. 

“Навіны палітвязняў”: аўтары індывідуальнага паведамлення, пададзенага у КПЧ ААН ад імя Алеся Бяляцкага, звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом, у якім  просяць аб больш хуткім разглядзе Камітэтам пададзенай два гады таму скаргі па справе праваабаронцы.

У музычных паўзах - песні з альбому “Добрай раніцы” Віктара Шалкевіча.

Слухаць выпуск:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international