Бабруйск: суд не дапамог актывісту свабоднага прафсаюза ўзнавіцца на працы

2014 2014-06-15T15:56:56+0300 2014-06-15T15:57:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У бабруйскім судзе 13 чэрвеня разгледзелі справу сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага, грузчыка складметала АМТС Віктара Осіпава, з якім 30 красавіка бягучага года кіраўніцтва завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) не працягнула кантракт. Нягледзячы на хадатайніцтвы непасрэднага начальніка "свабодаўца" і яго калег, Віктар застаўся без працы.

Старшыня завадской пярвічкі СПБ Міхаіл Кавалькоў ад пачатку не верыў у станоўчае рашэнне суда: адміністрацыя завода падчас непрацягнення кантакта выканала ўсе неабходныя юрыдычныя нормы. Ён кажа, што звярнуцца ў суд ім давялося па маральных прычынах, каб яшчэ раз узняць праблему пазбаўлення працлўных месцаў рабочых па прафсаюзнай прыкмеце.

У мінулым годзе на заводзе ТДіА не працягнулі кантракт з трыма сябрамі СПБ - Дзмітрыем Курмазам, Дзмітрыем Сакалоўскім, Сяргеем Пічуговым. У бягучым годзе такім жа чынам страцілі працу Аляксандр Мікітка і Віктар Осіпаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international