Ідэалагічна няправільныя матэрыялы шукалі ў Івана Шылы на мяжы

2014 2014-06-15T07:28:34+0300 2014-06-15T07:28:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivann.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шыла

Іван Шыла

Пры перасячэнні польска-беларускай мяжы ў ноч з 12-га на 13-га чэрвеня для правядзення мытнага дагляду на две з паловай гадзіны быў затрыманы салігорскі маладафронтавец Іван Шыла.

Па прыбыцці цягніка з Тэрэспаля ў Брэст беларускія памежнікі забралі ў маладзёна пашпарт. Паўтары гадзіны салігорац знаходзіўся ў невядомасці, пасля чаго яго накіравалі на поўны мытны дагляд.

- Прымусілі зняць майку, абутак і нават шкарпэткі. Пасля дагляду пачалі пытацца пра наяўнасць на маім ноўтбуку матэрыялаў, якія супярэчаць дзяржаўнай ідэалогіі і нацыянальнай палітыцы. Відаць, у шкарпэтках іх не знайшлі. Мае довады пра незаконнасць такіх запытаў скончыліся пагрозай канфіскаваць ноўтбук, - кажа Івана Шыла. - Аргументы пра прыватнасць захоўваемай інфармацыі і адсутнасць матэрыялаў экстрымсцкага, парнаграфічнага і распальваючага міжнацыянальную варожасць характару не надта іх пераконвалі. Ад мяне ўпарта патрабавалі нейкіх ідэалагічна няправілных матэрыялаў. Зрэшты, яшчэ праз гадзіну мяне нарэшце вызвалілі.

Такую ўвагу да сваёй персоны маладафронтавец лічыць рэхам мінулага чэмпіянату свету па хакеі. Тады, як і многіх іншых беларускіх грамадска-палітычных актывістаў, улады расшуквалі Івана для прывентыўнага затрымання.

- Чэмпіянат мінуў, а чорныя спісы да яго, відаць, у памежнікаў яшчэ засталіся, бо да гэтага я ўжо шмат разоў без праблемаў перасякаў мяжу. На касультацыі з тымі, хто гэтыя спісы памежнікам дасылае, ды на прыняццё адпаведнага рашэння і адводзіцца гэтыя некалькі гадзін. Чэмпіянат скончыўся, таму адпусцілі. Затрыманне па надуманых прычынах абурае, але калі праз тры гадзіны вызаляюць, я ўжо і шчаслівы. Гэтак, безумоўна, не мусіць быць. Памежнікі і мытнікі не мусяць займацца палітычным пераследам ды шукаць нейкія ідэалагічна няправільныя матэрыялы ў грамадзян з апазіцыйнымі поглядамі, - кажа Іван Шыла.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international