“Дыялог” – стратэгія швецкай паліцыі падчас маніфестацый

2014 2014-06-12T07:39:55+0300 2014-06-12T09:08:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palicija-shvecija-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Якія функцыі ўскладаюцца на паліцыю падчас масавых мерапрыемстваў у Швецыі, распавялі беларускім праваабаронцам у спецыльна створаным аддзеле паліцыі “Дыялог” падчас іх візіту ў Стакгольм.

Афіцэр групы “Дыялог” Шведскага ўпраўлення паліцыі Рогер Экенстэдт адзначыў, што іх задача – забяспечыць парадак і максімальна зняць магчымасць канфліктаў, якія верагодныя падчас рознага кшталту публічных акцый, прытым -- як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных. Паліцыя ні ў якім разе не перашкаджае правядзенню масавых мерапрыемстваў, толькі кантралюе, каб на адной пляцоўцы не апынуліся дзве групы адначасова. Калі ж такое здараецца, раіць тым, хто не замаўляў мерапрыемства афіцыйна, перайсці на іншае вольнае месца.

Дубінкі або іншыя спецсродкі ўжывае ў самым крайнім выпадку, калі вялікая агрэсія сыходзіць ад удзельнікаў масавага мерапрыемства, і могуць пацярпець як іншыя грамадзяне, так і самі паліцэйскія. Паліцэйскія адзначаюць, што любая агрэсія з боку паліцыі, нават абгрунтаваная, можа выклікаць негатыўнае стаўленне да паліцыі ў грамадстве, а для іх вельмі важна стаўленне да іх грамадзян. Рогер Экенстэдт кажа, што калі б ў Беларусі была тая ж сістэма, калі адказнасць нясе не толькі паліцэйскі, але і пракуратура, а затым і судовыя інстанцыі, якія таксама мусяць аб’ектыўна разглядаць кожную сітуацыю, то можа і ў Беларурсі ўсё склалася б па-іншаму.

Дарэчы, шведскія паліцэйскія ідуць на пенсію ў 65 гадоў, у той час як іх беларускія калегі становяцца пенсіянерамі ў 45 гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international