Андрэй Палуда: вельмі важна інфармаваць людзей па тэме смяротнага пакарання

2014 2014-06-11T15:55:53+0300 2014-06-11T15:56:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paluda-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда.

Андрэй Палуда.

"Пытанне адмены смяротнага пакарання ў Беларусі не павінна вырашацца нейкімі штучнымі, паскоранымі тэмпамі. Грамадства "павінна да гэтага саспець", - заявіў у інтэрв`ю міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

На думку каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуды, для праваабаронцаў гэта непераканаўчае тлумачэнне.

- Вельмі складана зразумець, што мае на ўвазе міністр замежных справаў, спадар Макей, кажучы пра тое, што грамадства “мусіць даспець”. Мы ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” кажам, што нам вельмі важна інфармаваць насельніцтва па тэме смяротнага пакарання, каб людзі разумелі, які гэта жорсткі і бесчалавечны спосаб пакарання. Мы не збіраемся сядзець і чакаць “пакуль грамадства даспее.

Уладзімр Макей нагадаў, што на рэферэндуме ў 1996 годзе больш за 80% грамадзян Беларусі выказаліся супраць адмены смяротнай кары.

Аднак Андрэй Палуда лічыць, што ўлады не пытаюцца у грамадства, што яно думае па шэрагу важных для яго пытанняў, таму тым болей у пытаннях маралі галасаванне недарэчнае.

Радыё "Рацыя".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international