У Гародні пакаралі актывіста за налепку, якую ён наклеіў у красавіку

2007 2007-06-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне аштрафаваны на 620 тысяч рублёў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Ларын.

Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна пакарала яго за наклеяную на сцяну налепку з заклікам прыйсці на «Чарнобыльскі шлях».

Нагадаем, Ларын быў затрыманы ўначы 22 красавіка каля будынка аблвыканкама і некалькі гадзінаў правёў у пастарунку. Позву ў адміністрацыйную камісію ён атрымаў толькі праз два месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства