Журналіста Максіма Хлябца папярэдзілі за супрацу з замежнымі СМІ

2014 2014-06-11T13:11:43+0300 2014-06-11T13:11:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hliabec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Хлябец

Максім Хлябец

Незалежнага журналіста Максіма Хлябца  папярэдзілі за супрацу з замежнымі CМІ без акрэдытацыі. У Берасцейскай абласной пракуратуры яму паведамілі, што падставай для папярэджання сталі два артыкулы, якія з’явіліся на сайце беларускага радыё “Рацыя”.

- Я зайшоў літаральна на 10 хвілін. Пракурор Бахарава ўручыла мне афіцыйнае папярэджанне за два артыкулы, размешчаныя на Беларускім Радыё Рацыя. Гэта артыкулы: “У Горадзе над Бугам будуць гукаць вясну” і “У Берасці адзначылі сусветны Дзень паэзіі”, якія з’явіліся яшчэ ў сакавіку мінулага года. Я падпісаўся пад папярэджаннем за супрацу на незалежныя СМІ без акрэдытацыі.  

Максім Хлябец пасля кансультацыяў з праваабаронцамі вырашыць, ці будзе абскарджваць гэтае папярэджанне, ці не, паведамляе Радыё “Рацыя”.

 

У красавіку гэтага года незалежнага журналіста Максіма Хлябца  дапытвалі ў міліцыі ў якасці сведкі па адміністратыўнай справе. Аднак размова падчас допыту тычылася зусім не справы, а прафесійнай дзейнасці карэспандэнта. Напрыканцы размовы супрацоўнікі міліцыі прапанавалі журналісту супрацоўнічаць з імі – дзяліцца патрэбнай ім інфармацыяй. Ён не пагадзіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international