viasna on patreon

Судзьдзя суда Мядзельскага раёна Ігар Маташнюк 15 чэрвеня прызнаў законнай дэпартацыю пратэстанцкага сьвятара Яраслава Лукасіка

2007 2007-06-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 чэрвеня ў Мядзельскім раёным судзе разглядалася скарга Яраслава Лукасіка на рашэньне Мядзельскага РАУС ад 8 траўня аб ануляваньні віда на жыхарства, у сувязі з чым 6 чэрвеня сьвятар быў дэпартаваны з Беларусі.

На судзе прысутнічала жонка Яраслава Натальля Лукасік, адвакат, консул Рэспублікі Польшча, а таксама сябры.

Адвакат паставіў пытаньне пра тое, што хаваецца за фармулёўкай «нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспубліке Беларусьу сьферы міжнацыянальных канфесій", паведаміла "Евангельская Беларусь".

Падчас судовых слуханьняў была агучана інфармацыя, на падставе якой УКДБ па Мінску і Мінскай вобласьці хадайнічала перад Мядзельскім РУУС аб ануляваньні Яраславу Лукасіку віда на жыхарства за тое, што ён нібыта «стварыў сектанска-палітызаваныя арганізацыі», «устанавіў кантакты з радыкальнымі палітычнымі арганізациямі «Зубр», «Край», «Малады Фронт»», «удзельнічаў у падзеях на Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку 2006 г.», «кіраваў галадоўкай у царкве «Новае жыцьцё» у кастрычніку 2006 г.», «пражываў без рэгістрацыі», «займаўся релігійнай дзейнасьцю без узгадненьня з Камітэтам по справам релігій і нацыянальнасьцяў» и г.д. На падставе наяўнасьці ў Яраслава Лукасіка амерыканскай візы КДБ зрабіў высновы аб ягоным супрацоўніцтве «з амерыканскім дыппрадстаўніцтвам».

Аднак ніводнае абвінавачаньне не знайшло свайго дакументальнага падцьверджаньня ў судзе, да моманту вынясеньня рашэньня аб ануляваньні віда на жыхарства ў дачыненьні да Яраслава Лукасіка не было складзена ні воднага пратаколу, акрамя пражываньня не па месцы рэгістрацыі. У чым канкрэтна выявілася "нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспубліке Беларусь у сьферы міжканфесійных адносінаў», так і не было патлумачана.

Тым ня менш, судзьдзя Ігар Маташнюк пакінуў у сіле рашэньне аб ануляваньні Яраславу Лукасіку віда на жыхарства.

Натальля Лукасік паведаміла, што гэтае рашэньне будзе абскарджанае ў Мінскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства