26 чэрвеня распачнецца судовы працэс у абарону Курапатаў

2014 2014-06-10T11:03:57+0300 2014-06-10T11:03:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крыжы ў Курапатах.

Крыжы ў Курапатах.

26 чэрвеня а 15.00  у судзе Цэнтральнага раёна Мінска  суддзя Іван Майсейчык распачне разгляд грамадзянскай справы супраць Генеральнай пракуратуры ў абарону Курапатаў.

У скарзе, накіраванай у гэты суд 17 сакавіка, прадстаўнікі грамадскасці прасілі абавязаць Генеральную пракуратуру зрабіць захады для выпраўлення парушэнняў заканадаўства аб ахове Курапатаў з боку СТАА “БелРэстІнвест”, а таксама для вынасу 4 дамкоў аб’екту прыдарожнага сервісу з першапачатковай назваю “Бульбаш-хол” з тэрыторыі ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такім чынам павінна быць выканана прадстаўленне Генеральнай пракуратуры Мінскаму аблвыканкаму ад 27 лістапада 2012 г.

 Сярод заяўнікаў скаргі — старшыня ГА “Хрысціянская злучнасць “Курапаты” 85-гадовы Вацлаў Нямковіч, старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч, грамадскія дзеячы і навукоўцы Вацлаў Арэшка і Вінцук Вячорка, а таксама грамадскі актывіст Алесь Макаеў.

 

Аднак 24 сакавіка суддзя суду Цэнтральнага раёну сталіцы Іван Майсейчык адмовіўся разглядаць скаргу прадстаўнікоў грамадскасці ў абарону Курапатаў. Сярод матываў адмовы — і тое, што сп. Нямковіч не паказаў свайго пасведчання старшыні арганізацыі, хоць ён мог гэта зрабіць на пасяджэнні, якога не было; і неіснуючыя "адносіны ў пытанні ажыццяўлення права ўласнасці" паміж заяўнікамі і "БелРэстІнвестам", і тое, што Генпракуратура "не разглядала зварот заяўнікаў па сутнасці", а таму і абскарджваць нібыта няма чаго. Да таго ж у парушэнне часткі 3 артыкулу 16 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь суддзя Іван Майсейчык сваю пастанову ад 24 сакавіка накіраваў заяўнікам па-руску, нягледзячы на тое, што скарга ў суд была выкладзена на беларускай мове.

Заяўнікі палічылі незаконнай, беспадстаўнай і падлеглай скасаванню пастанову суду Цэнтральнага раёну, які адмовіўся ўзбуджаць грамадзянскую справу супраць Генпракуратуры, і накіравалі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суду прыватную скаргу на пастанову суддзі Івана Майсейчыка з просьбай адмяніць яе і перадаць пытанне на разгляд у той жа суд першай інстанцыі. 

 Сваёй пастановай ад 22 мая судовая калегія Мінгарсуду пад старшынствам Наталлі Жупікавай падтрымала пазіцыю заяўнікаў і абавязала суд першай інстанцыі ўзбудзіць грамадзянскую справу па скарзе абаронцаў Курапатаў супраць Генеральнай пракуратуры.  

 

"Новы час".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international