У Беларусі ствараецца новая праваабарончая арганізацыя «Пакт»

2014 2014-06-09T15:45:56+0300 2014-06-09T15:45:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-czalaveka.jpg

«Пакт» аб’ядноўвае беларускіх грамадзянаў, у адказ на чые звароты Камітэт ААН па правах чалавека прыняў ці будзе прымаць рашэньні.

На першым сходзе старшынём арганізацыі абраны прафэсар, доктар юрыдычных навук Міхал Пастухоў.

У інтэрвію Радыё Свабода Пастухоў працытаваў дасьледаваньне праваабаронцы Рамана Кісьляка, згодна зь якім ад 1997 году ў Камітэце па правах чалавека зарэгістравана 162 звароты зь Беларусі.

Паводле колькасьці зваротаў у Камітэт па правах чалавека Беларусь уваходзіць у тройку лідэраў.

Сам Пастухоў — аўтар другой па ліку скаргі зь Беларусі. Колішні сябра Канстытуцыйнага суду намагаўся, каб загад пра звальненьне яго з гэтай пасады ў 1997-м прызналі незаконным.

«Улады не выконваюць палажэньні Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, якія носяць абавязковы характар для краіны», — канстатуе Міхал Пастухоў.

Удзельнікі канфэрэнцыі заклікалі ўлады Беларусі выканаць рашэньні Камітэту ААН, прыняць закон, які замацаваў бы парадак выкананьня такіх рашэньняў, а таксама ўтварыць у Беларусі інстытут Упаўнаважанага па правах чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international