У Магілёве адбылася антыалкагольная акцыя (фота)

2014 2014-06-09T13:38:28+0300 2014-06-09T13:38:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-akcija-alkagol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 8 чэрвеня двое маладых людзей стаялі з самаробным плакатам каля крамы “Перекрёсток” на скрыжаванні вуліцы Ленінскай і Камсамольскай. Маладыя людзі выступалі супраць алкагалізацыі грамадства. Акцыя цягнулася больш за гадзіну і прайшла без увагі з боку праваахоўнікаў.

Трэба адзначыць, што ў Магілёве апошнім часам з’явілася шэраг графіці “Хопіць бухаць” і іншыя, якія заклікаюць спыніць ужыванне алкаголю. Падобныя графіці раней былі заўважаны і ў Горках. Тады міліцыянты затрымалі і аштрафавалі за іх нанясенне на сцены некалькі студэнтаў Горацкай акадэміі. 

Магілёўскія праваабаронцы адзначаюць, што не ведаюць тых актывістаў, якія праводзяць кампанію супраць алкагалізацыі насельніцтва.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства