Гомель: праваабаронца заклікае міністра адукацыі перагледзець «Праграму», якая тычыцца дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы

2014 2014-06-08T19:35:31+0300 2014-06-08T19:35:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-dzeci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская праваабаронца, сябра БХК Марыя Клімовіч звярнулася з лістом да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з заклікам перагледзець «Праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы», зацверджаную загадам Міністэрства адукацыі. Па меркаванні праваабаронцы, дадзены дакумент стварае глебу для злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку нядобрасумленных службовых асоб.

У дадзеным дакуменце ўтрымліваюцца крытэрыі сямейнага недабрабыту, многія з якіх, на думку Марыі Клімовіч, не вытрымліваюць крытыкі. Напрыклад, такі крытэрый, як «доўгатэрміновае беспрацоўе аднаго з бацькоў, нежаданне працаваць, а таксама частая змена месца працаўладкавання». «Людзі могуць не працаваць, а атрымліваць прыбытак з адсоткаў з рахунку ў банку, ці ад здачы жылля. Праца – гэта не абавязак, а права грамадзян, і адсутнасць у асобы афіцыйнага працаўладкавання не пераследуецца па законе. Тое ж тычыцца і частай змены месца працы – юрыдычная адказнасць за гэта не прадугледжана», - звяртае ўвагу аўтар звароту.

Неадназначны крытэрый для прызнання «недабрабыту» сям'і, згодна Праграме - «доўгатэрміновы статус малазабяспечанай сям'і ці нізкі матэрыяльны дабрабыт». «У наш час культ спажывання яшчэ не ўсіх зрабіў сваімі рабамі. Якое права маюць чыноўнікі навязваць свае стандарты?», - пытаецца Марыя Клімовіч.

Шырокае поле для магчымых злоўжыванняў і маніпуляцый бачыць праваабаронца ў такіх крытэрыях, як «Антысанітарыя» ці «Адсутнасць мэблі», бо няма зразумелага дакладнага тэрміну – што менавіта можна лічыць антысанітарыяй – напрыклад, раскіданыя паперкі і цацкі па падлозе таксама могуць трапіць пад гэты крытэрый.

Здзівіў аўтара ліста і такі крытэрый, як «частыя звароты ў сацыяльныя службы і дабрачынныя арганізацыі за матэрыяльнай дапамогай». «Не рад бліну, калі цагліна ў спіну! Што ж гэта за сацыяльная дзяржава, калі зварот за падтрымкай можа вылезці бокам? Што тычыцца дабрачынных арганізацый, то яны для таго і ствараюцца, каб дапамагаць людзям», - акцэнтуе ўвагу праваабаронца.

Існуе ў Праграме і такі крытэрый «недабрабыту», як «няправільныя рэпрадуктыўныя паводзіны маці (цяжарнасці, якія скончыліся абортамі)». «Бясспрэчна, аборты – гэта зло. Але адкуль школа, а Праграма гэта распрацавана для настаўнікаў, ведае пра аборты жанчын? Урачы разгалошваюць медыцынскую таямніцу? Ёсць і такі крытэрый у Праграме, як «поўнае раўнадушша бацькоў і адсутнасць увагі і клопату да дзіця». А дзе межы паміж поўным і няпоўным раўнадушшам, хто іх вызначае?» Пры жаданні любую сям'ю можна абвінаваціць у недахопе ўвагі ці клопату», - зазначае Марыя Клімовіч.

Зыходзячы з гэтых і іншых пунктаў Праграмы, яна просіць міністра перагледзець дадзены дакумент, зыходзячы з пастулатаў: умяшальніцтва дзяржавы ў прыватнае жыццё грамадзян дапушчальна толькі ў крайніх выпадках, дзіцяці лепш жыць з беднымі і неадукаванымі бацькамі, чым у казённых сценах, абавязак настаўніка – выхоўваць у дзяцей павагу да бацькоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international