Рэдактар незалежнага аршанскага сайту падзякаваў тролям за іх актыўнасць

2014 2014-06-06T10:56:47+0300 2014-06-06T10:56:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

 «Наш сайт – агульнадэмакратычны. Гэта ня значыць, што ён апазыцыйны. Калі ўлада зробіць нешта добрае – мы пахвалім уладу. Калі апазыцыя зробіць нешта кепскае, якія б гэта дэмакраты ні былі, – мы можам іх пакрытыкаваць. Мы спрабуем падаваць матэрыялы без перадузятасьці. Калі мы станем адстойваць пазыцыю толькі адной нейкай партыі, то нас і будуць чытаць толькі сябры гэтай партыі. Мы ж хочам, каб наш сайт чытаў і выказваўся на яго старонках увесь горад», – ахарактарызаваў палітыку сайту orsha.eu яго рэдактар.

Ва ўмовах, калі ўлады спрабуюць цалкам падпарадкаваць сабе сродкі масавай інфармацыі, калі практычна немагчыма зарэгістраваць незалежную прэсу, адзіным каналам для шырокага распаўсюду інфармацыі, нецэнзураванай уладамі, застаецца, бадай, інтэрнэт. Журналіст інтэрнэт-рэсурсу «Дыялёг» пагутарыў з рэдактарам аднаго з найстарэйшых незалежных інфармацыйных сайтаў Віцебскай вобласьці Ігарам Казьмерчаком.

Паводле словаў Ігара Казьмерчака, рэдагаваны ім сайт – адзінае месца, дзе можна рэальна абмяркоўваць праблемы гораду Воршы. Гэта тычыцца як праблемаў цяперашняга дня, гэтак і пытаньняў далейшага разьвіцьця.

«Сайт orsha.eu («Аршанскі рэгіянальны партал») быў створаны ў 2007 годзе. Гэта даволі папулярны сайт. У сярэднім ён мае 520 наведнікаў штодня, – распавёў Ігар Казьмярчак. – Наш сайт даволі камэнтуемы. Так, там ёсьць тролі. Але мы з гэтага толькі радуемся. Бо калі яны троляць, значыць, па-першае, наш сайт гэтага заслугоўвае, а, па-другое, яны даюць нам рэальна вельмі добры рэйтынг».

 

"Дыялог"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international